Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пачатку сьнежня з прыпынкаў грамадзкага транспарту ў Менску былі зьнесеныя апошнія камэрцыйныя шапікі. Афіцыйная прычына — яны нібыта псавалі аблічча сталіцы.

Чаму і навошта зьвезьлі шапікі, “Свабода” разьбіралася ў досьледзе “Хто кіруе Менскам: менчукі ці чыноўнікі?”. Куды — расказвае наш фотакарэспандэнт Уладзь Грыдзін.

Навес з вуліцы Варвашэні, колішняй Енісейскай, пераехаў бліжэй да цэнтру сталіцы.

Шапікі з абарванымі правадамі на тле калючага дроту, сабраныя ўсе разам, менш псуюць аблічча сталіцы, чым паасобку на прыпынках?


Могільнік зачыненых шапікаў вырас на Радыяльнай вуліцы, на ўзгорку насупраць ЦЭЦ, непадалёк ад Партызанскага праспэкту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG