Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты АДС прапануюць Лукашэнку скасаваць Савет міністраў


Belarus - Yaraslau Ramanchuk, the Belarus economist, 08Sep2008

Belarus - Yaraslau Ramanchuk, the Belarus economist, 08Sep2008

Сёньня ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі адбылася прэзэнтацыя праграмы “Новы эканамічны курс. Першыя 100 крокаў”, якая распрацавана працоўнай групай Нацыянальнага камітэту Аб’яднаных дэмакратычных сіл пад кіраўніцтвам Яраслава Раманчука.

Паводле аўтараў праграмы, якая будзе накіравана кіраўніцтву Беларусі, краіна ўступіла ў пэрыяд зацяжнога фінансавага і структурнага крызісу, які працягнецца мінімум два гады. Яго галоўная прычына — абраная ўладамі мадэль сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця.

Праграма вызначае для Беларусі шляхі выхаду з крызісу й разьлічана на 2009 — 2010 гады.

Экспэрты прапанавалі кіраўніку краіны таксама зрабіць шэраг захадаў дзеля паляпшэньня якасьці дзяржаўнага кіраваньня, дэбюракратызацыі структур выканаўчай улады, зьмяншэньня сацыяльных выдаткаў пераадоленьня крызісных зьяў.

Прапануецца прыняць указ “Аб захадах па ўдасканаленьні структур кіраваньня”, які прадугледжвае скасаваньне Савету міністраў, стварэньне структур кіраваньня эканомікай на базе Адміністрацыі прэзыдэнта й групы антыкрызіснага кіраваньня. Кіраўніком гэтай групы экспэрты прапануюць прызначыць Яраслава Раманчука. Тэкст такога ўказу экспэрты накіруюць у адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG