Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка: мы не вядзем ніякай гульні


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць “да канца нармалізаваць стасункі з Эўрапейскім Зьвязам”.


Пра гэта ён адзначыў падчас сустрэчы з амбасадарам Італіі ў Беларусі Нaрбэрта Капэла:

“Наш курс абсалютна сумленны, прагматычны, мы не вядзем ніякай гульні, вельмі адкрытыя з Эўразьвязам і хацелі б да канца нармалізаваць нашы стасункі”.

Аднак ён катэгарычна супраць таго, каб “гэты працэс абстаўляўся нейкімі папярэднімі ўмовамі”.

“Мы лічым, што перш чым дамаўляцца, трэба весьці дыялёг, не закрывацца адзін ад аднаго”, — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Паводле спадара Капэла, апошнім часам акрэсьліўся добры прагрэс у стасунках паміж Беларусьсю і ЭЗ. Перамовы паміж бакамі вядуцца “па канкрэтных пытаньнях, пералік якіх пашыраецца”. Спадар Капэла адзначыў, што “гэта адпавядае ня толькі ўзаемным інтарэсам, але і інтарэсам стабільнасьці ўсёй Эўропы”. Паводле спадара Капэла, прагрэс, які акрэсьліўся, будзе пашырацца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG