Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буш: “Амэрыка працягвае руку дапамогі змагарам за свабоду”


Джордж Буш на тле сьцягу ЗША
Джордж Буш на тле сьцягу ЗША
Дзейны прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у заяве, прысьвечанай Дню правоў чалавека, адзначыў, што ЗША выказваюць гатоўнасьць дапамагаць барацьбітам за свабоду і справядлівасьць у тых краінах, дзе парушаюцца правы чалавека.

Ён заявіў: “У свабодным грамадзтве кожны мае права на павагу, кожны можа дамагацца сваіх мэтаў сумленнай працай. Аднак у такіх краінах як Беларусь, Бірма, Зімбабвэ, Іран, Куба, Паўночная Карэя, Сырыя і Судан, любыя спробы заклікаць да свабоды жорстка душацца.

Але нягледзячы ні на што, Амэрыка працягвае руку дапамогі змагарам за свабоду ў гэтых краінах. Кожны чалавек свабодны ад нараджэньня, гэта яго неад’емнае права. ЗША бярэ на сябе адказную задачу па абароне правоў чалавека. І мы спадзяемся, што прыйдзе час, калі промень свабоды разгоніць хмары над сьветам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG