Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Магілёве й Бабруйску страйк падтрымалі


На Віленскім рынку ў Магілёве

На Віленскім рынку ў Магілёве

Сёньня ў Магілёве й Бабруйску не працавалі гарадзкія рынкі й гандлёвыя цэнтры. Такім чынам тамтэйшыя прадпрымальнікі пратэставалі супраць увядзеньня новых правілаў гандлю, якія з новага году абавязваюць іх мець дакумэнты на набыты імі за мяжой тавар.

У Бабруйску на гарадзкім рынку адбыўся стыхійны мітынг. На ім прадстаўнік гарвыканкаму паведаміў, што мясцовая ўлада нібыта даслала ў Менск прапановы па спрашчэньні правілаў гандлю для дробных бізнэсоўцаў. У Магілёве прадпрымальнікі сабраліся на мясцовым Віленскім рынку. Мітынгу тут не было. Свае нараканьні магілёўскія гандляры выказвалі журналістам і абменьваліся думкамі адносна сваёй будучыні міжсобку.

На Віленскім рынку ў Магілёве прадпрымальнікі пачалі зьбірацца каля дзевятай раніцы. Праз гадзіну іх ужо было каля двухсот. На адзінаццатую — паболела да трохсот. На рынак прыехалі гандляры з Грабянёўскага рынку, з рынку “Крыніца”, а таксама з гандлёвых цэнтраў “Панарама”, “Максымус” ды ”Магніт”.

“Галоўная праблема ў тым, што мы ня можам узяць накладных. І гэта ведаюць абсалютна ўсе.
Ніводзін кітаец на Чаркізаўскім рынку, ніводзін украінец на Адэскім рынку, ніхто нам ня дасьць накладных
Ніводзін кітаец на Чаркізаўскім рынку, ніводзін украінец на Адэскім рынку, ніхто нам ня дасьць накладных”, — патлумачыла нагоду для страйку адна з прадпрымальніц.

Прадпрымальнікі лічаць, што ўвядзеньне новых правілаў гандлю прывядзе да масавых банкруцтваў. Яны не разумеюць, каму гэта выгадна:

“Мы самі стварылі гэтыя працоўныя месцы. Мы плацім падаткі, а падаткі ў нас вар’яцкія. У параўнаньні з Украінай, з Расеяй мы плацім у дзесяць-дванаццаць разоў болей, чым прадпрымальнікі ў гэтых краінах. Тым ня менш мы падаткі плацім, мы трымаемся за сваю працу, бо нам ісьці няма куды”, — зазначае прадпрымальніца.

Улада тлумачыць увядзеньне новых правілаў клопатам пра айчыннага вытворцу. Прадпрымальнікі ня супраць такога клопату, яны за роўную канкурэнцыю:

“У мяне ў краме вісіць імпартная вопратка з Польшчы. Калі пакупнік кажа, што дарагая вопратка польская, я яму паказваю альтэрнатыву — беларускі сарафан, дапусьцім. Людзі дзівяцца гэтай я
Калі пакупнік кажа, што дарагая вопратка польская, я яму паказваю альтэрнатыву — беларускі сарафан.
касьці. Гэта ж жах. Гэта называецца — сарафан з чайніка. На яго страшна глядзець. Ён каштуе дзевяноста пяць тысяч рублёў, аднак ніхто яго на сябе не надзене”, — цьвердзіць яшчэ адна прадпрымальніца.

Чаго ж дамагаюцца сваім пратэстам магілёўскія прадпрымальнікі?

“Захаваць існуючую сыстэму падаткаабкладаньня. Гэта адзіны падатак і фіксаваны падатак на дабаўлены кошт, не павялічваючы іх. У 2009 годзе тым прадпрымальнікам, хто жадае, працягнуць ліцэнзію на цяперашніх умовах. Дазволіць прадпрымальнікам мець хаця б аднаго найманага работніка. Захаваць цяперашнюю сыстэму мытаў”, — так лічаць прадпрымальнікі Грабянёўскага рынку.

Блізу дванаццатай гадзіны прадпрымальнікі пачалі разыходзіцца.

“Няхай мы страцілі гэты дзень, але мы паказалі, што мы можам ня выйсьці на працу й дзень, і два. Мы можам не заплаціць падаткаў у студзені й лютым і яшчэ паўгода. Вось тады паглядзім, як будуць зьмяняцца ўмовы на наш адрас. Мы аддалі ім прадаўцоў, аднак цяпер мы ня можам дазволіць сябе растаптаць”, — зазначыла на разьвітаньне прадпрымальніца.

Тым часам у Бабруйску на гарадзкім рынку прадпрымальнікі арганізавалі мітынг. У ім узялі ўдзел блізу сотні гандляроў. На мітынг прыйшоў прадстаўнік гарвыканкаму Анатоль Суботкін:

“Ён хацеў супакоіць прадпрымальнікаў. Сказаў, што вядуцца перамовы з урадам. Што асабіста ён сам адпраўляў паперу, што шэсьць тысяч прадпрымальнікаў у Бабруйску па такой сыстэме падаткаабкладаньня застануцца бяз працы. У Бабруйску іх ніхто не працаўладкуе. Прадпрымальнікі — кожны падыходзіў і казаў, што калі яны застануцца бяз працы, то за свае дзеяньні не адказваюць”, — паведаміла бабруйская прадпрымальніца, актывістка аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алена Мядзьведзева.

Паводле яе, у Бабруйску не працавалі сёньня гандлёвыя цэнтры “Вэстарн”, “Беразіна”, Авангард”, а таксама іншыя дробныя гарадзкія рынкі.

І ў Магілёве, і ў Бабруйску прадпрымальнікі падтрымалі акцыю пратэсту, якая заплянаваная на 15 сьнежня ў Менску.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG