Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэчыца: прадпрымальнікі хочуць працаваць бязь зьменаў


Сёньня ў Рэчыцы ў ДК мікрараёну “Рытм” адбылася сустрэча прадпрымальнікаў, якія страйкуюць, з прадстаўнікамі райвыканкаму, абласной і раённай падатковых інспэкцыяў, мясцовай і гомельскай абласной мытных службаў.


Афіцыйныя асобы распавялі, што з новага году індывідуальныя прадпрымальнікі павінны працаваць у такіх жа ўмовах, як і прадпрыемствы. На кожны ўвезены тавар павінен быць сэртыфікат паходжаньня – як патрабуецца ў прызыдэнцкім указе. Іншых варыянтаў прадстаўнікі фіскальных службаў не прапаноўвалі.

Калі выступілі ўсе службоўцы, прысутны намесьнік старшыні Рэчыцкага райвыканкаму Вячаслаў Памалейка абвясьціў, што прадпрымальнікі могуць застацца й выпрацаваць свае прапановы. Яны будуць перададзены ў Гомельскі аблвыканкам.

У прынятай рэзалюцыі рэчыцкія прадпрымальнікі патрабуюць працягнуць і надалей працу з выплатай за ўвезены ў краіну тавар фіксаванага падатку на дадатковую вартасьць. Калі гэта ня будзе зроблена да 28 сьнежня – апошняга дня разьлікаў па падатках, прадпрымальнікі Рэчыцы кажуць, што з новага году распачнуць бестэрміновы страйк.
XS
SM
MD
LG