Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто абараняе правы чалавека ў Беларусі?


Першая праваабарончая арганізацыя ў Беларусі зьявілася на пачатку 1990-х гадоў, і называлася яна “Ліга правоў чалавека”. Празь некалькі гадоў арганізацыя распалася, а адзін зь яе кіраўнікоў, былы дэпутат Яўген Новікаў, быў абвінавачаны былымі паплечнікамі ў парушэньнях статуту. Цяпер Яўген Новікаў супрацоўнічае зь дзяржаўным тэлебачаньнем, вядзе перадачу пра парушэньні правоў чалавека ў сьвеце, найперш у краінах Эўропы і ЗША.


У Беларусі правамі чалавека апякуюцца тры зарэгістраваныя праваабарончыя арганізацыі і болей за дзесяць праваабарончых груп ды ініцыятыў, якія, як “Вясна”, страцілі рэгістрацыю альбо ўвогуле яе не атрымалі, і таму зарэгістраваліся за мяжой. Паводле старшыні найбуйнейшай у краіне праваабарончай арганізацыі “Беларускі Хэльсынскі камітэт” Алега Гулака, у краіне праваабарончай дзейнасьцю ў розных формах займаецца болей за 400 чалавек, зь якіх некалькі дзясяткаў аказваюць прафэсійную юрыдычную дапамогу. Паводле Алега Гулака, у беларускіх праваабаронцаў дзьве асноўныя праблемы: тое, што ўлада фактычна прыраўняла іх да апазыцыянэраў, а таксама тое, што судовая сыстэма не разглядае абарону правоў чалавека як прыярытэтную ў сваёй працы.

Шмат хто з праваабаронцаў у Беларусі зьведаў рэпрэсіі з боку ўладаў. Неаднаразова затрымліваліся, арыштоўваліся і зьведалі іншы ціск праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Людміла Гразнова, Алег Воўчак, Гары Паганяйла, Валянцін Стэфановіч, Павал Левінаў ды шмат іншых. Праваабаронца Кацярына Садоўская была асуджаная і адбыла год у калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG