Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: мітынг на стадыёне й сьцяг над унівэрсытэтам


Да 60-годзьдзя абвяшчэньня Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека дэмакратычныя актывісты Берасьця правялі некалькі грамадзкіх акцыяў.


Да 60-годзьдзя абвяшчэньня Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека дэмакратычныя актывісты Берасьця правялі некалькі грамадзкіх акцыяў. Праваабаронцы на чале з Уладзімерам Вялічкіным наладзілі мітынг на гарадзкім стадыёне “Лякаматыў”. Удзел у ім узялі больш за 300 чалавек, у тым ліку прыватныя прадпрымальнікі. Мітынг прайшоў у прысутнасьці вялікай колькасьці міліцыянтаў і супрацоўнікаў АМАПу.

Таксама да юбілею Дэклярацыі правоў чалавека сябры “Маладога фронту” вывесілі і замацавалі замком бел-чырвона-белы сьцяг на флагштоку фасаду Берасьцейскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту. Міліцыянты затрымалі дваіх удзельнікаў акцыі: Андрэя Шарэнду і Юрася Бакура.

У аддзеле міліцыі Ленінскага раёну Берасьця ад іх запатрабавалі пісьмовых тлумачэньняў. На гэты момант маладафронтаўцы застаюцца ў пастарунку.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG