Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навумаў разагнаў моладзь


Так затрымлівалі Алеся Бяляцкага
Так затрымлівалі Алеся Бяляцкага

Каля будынку МУС і КДБ адбылася акцыя актывістаў руху “Маладая Беларусь”. Апранутыя ў паласатыя робы яны прайшліся з шыльдачкамі “Я – незалежны журналіст”, “Я – актывіст незарэгістраванай арганізацыі”.


Байцы спэцназу міліцыі абкружылі ўдзельнікаў акцыі і потым выціснулі ў бок вуліцы Камсамольскай, а затым у двор будынку КДБ па Менскай вобласьці.

Калі пачыналася акцыя з будынку выйшаў міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў і сутыкнуўся з удзельнікамі акцыі. Ён даў загад, каб іх разагналі.

Міліцыянты затрымалі васьмёх удзельнікаў акцыі ў Менску.




На Кастрычніцкай плошчы Алесь Бяляцкі, Франак Вячорка, Антон Койпіш, Сяржук Карповіч, Сяржук Семянюк, апранутыя ў белыя камізэлькі з надпісам: “Дэклярацыі правоў чалавека 60 год”, раздавалі мінакам брашуры з тэкстам Дэклярацыі правоў чалавека.

Ледзьве яны пачалі раздаваць брашуры, як іх затрымалі міліцыянты і адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску. Таксама быў затрыманы карэспанэнт Сяржук Сыс.






Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG