Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Заіка: 5 з плюсам ці 5 зь мінусам?


Мікалай Зайчанка
Міністар эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка, выступаючы сёньня на паседжаньні Савету Міністраў, спрагназаваў зьніжэньне тэмпаў росту валавага ўнутранага прадукту краіны ў першым квартале 2009 году да 5%, а ў другім — да 7%. І гэта на тле таго, што ўсе апошнія гады ВУП толькі павялічваўся на 10—12%.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка адзначае:

Леанід Заіка
“Зайчанка больш-менш прафэсійна паказаў сытуацыю па першым квартале. Калі сыходзіць з расейскіх крыніцаў, дзе абяцаюць выдзеліць грошы банкам, падтрымаць фінансавую сфэру, то там яны выходзяць дзесьці на рост у 7%. А беларускія лічбы, так бы мовіць, падмаляваныя пад расейскія.

Але ці будзе паводзіць сябе так Расея? Яна ж на сустрэчы “дваццаткі” абяцала не займацца пратэкцыянізмам. Таму прагноз на 7% — аптымістычны прагноз.

Да таго ж нас выштурхоўваюць з расейскага рынку. І калі, крый Божа, выштурхнуць, то тады трэба казаць не пра прырост у 5%, а пра падзеньне да нуля, а можа, і нават да мінус 5%.

А тое, што ў 2009 годзе зьявіцца памяншэньне нашага экспарту па некаторых пазыцыях на 5—10%, дык гэта сумневу не выклікае. Так што нарэшце зьяўляюцца і больш-менш прыстойныя ўрадавыя ацэнкі”.

Міністар Зайчанка таксама заявіў, што ў першым квартале чакаецца зьніжэньне экспарту тавараў і паслугаў на 9,5%, зьніжэньне імпарту — на 11,5%. Таму міністэрства эканомікі ўносіць ва ўрад прапанову па карэктаваньні прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на 2009 год, які прадугледжваў рост ВУП на 10—12%.
XS
SM
MD
LG