Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 сьнежня 1998 году, у Міжнародны дзень правоў чалавека, Беларуская Свабода заняла сваё месца ў кібэрпрасторы – напрадзіўся сайт svaboda.org.

Пачаўшы ў сьнежні 1998 году са сьціплай старонкі з выбранымі інфармацыйнымі матэрыяламі дня (па 3-6 за дзень), наш сайт з гадамі рос і засвойваў новыя жанравыя прасторы і тэхналёгіі, утрымліваючы лідэрства сярод двух тузінаў іншых сайтаў Радыё Свабода.. Мы першымі пачалі рабіць онлайн-канфэрэнцыі, онлайн-рэпартажы, аўдыё-слайд-шоў, камбінаваныя матэрыялы з выкарыстаньнем фота, аўдыё і відэа, актыўна ўводзіць на сайце элемэнты народнай журналістыкі, на сайце працуе свая “Бібліятэка”.

svaboda.org 1998-2001


svaboda.org 2001-2004


svaboda.org 2004-2007


Рэгулярную статыстыку наведваньня мы маем пачынаючы ад 2003 году. Паводле гэтай статыстыкі, самым папулярным матэрыялам на сайце svaboda.org за ўсе гады яго існаваньня быў онлайн-рэпартаж з Дня Волі 2006 году.

ТОП-ЛІСТ 2003-2008


Колькасьць наведнікаў за апошнія шэсьць гадоў павялічылася ў пяць разоў.


Сярод іншых службаў нашага радыё мы займаем першае месца ў пераліку на колькасьць насельніцтва адпаведнай краіны.

У 2006 годзе Беларуская служба Радыё Свабода атрымала галоўны прыз Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа за найлепшае асьвятленьне гарачых навінаў – за працу падчас прэзыдэнцкіх выбараў і масавых пратэстаў у Менску у сакавіку 2006 году. Вялікая частка заслугаў у гэтым побач з радыё належала і нашаму сайту.

У 2007 годзе Беларуская служба выйграла галоўны прыз Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа за “дасягненьні ў мультымэдыйнай канвэргенцыі” – посьпехі і наватарства ў пашырэньні інфармацыі праз розныя плятформы – радыё, інтэрнэт (тэксты, фота, аўдыё, відэа), мабільную сувязь і за актыўнае выкарыстаньне ў сваёй дзейнасьці “народнай журналістыкі” – лістоў, званкоў, СМС-паведамленьняў, фатаграфіяў.

З нагоды круглай даты згадаем тых, хто ўвесь гэты час працаваў над нашай старонкай: ініцыятар і матор усяго праекту – Аляксандар Лукашук, аўтар канцэпцыі і дызайну першага варыянту старонкі – Уладзімер Бараніч, вэб-рэдактары Сяргей Шупа, Сяргей Навумчык, Сяргей Абламейка, Аляксандра Макавік, Максім Капран, Алесь Пяткевіч, Уладзімер Каткоўскі, Максім Шчур.

Да нашага юбілею мы падрыхтавалі чытачам і слухачам Свабоды падарункі - мікрасайт “Начная чытанка”, новую кнігу ў ”Бібліятэцы Свабоды” і новую функцыю на сайце - топ-ліст матэрыялаў, якія сабралі найбольш камэнтароў наведнікаў сайту.

Дапамажыце здабыць нам новых сяброў!

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG