Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Беларусі сёньня перапыніў на нявызначаны тэрмін разгляд скаргі заснавальнікаў грамадзкага аб’яднаньня “Гарызанталь” да міністэрства юстыцыі.


Судзьдзя Жукоўская, якая вядзе гэтую справу, вырашыла правесьці графалягічную экспэртызу подпісаў трох удзельнікаў устаноўчага зьезду “Гарызанталі”. Прадстаўнік міністэрства юстыцыі падазрае, што гэтыя людзі не прысутнічалі на сходзе, а іх подпісы ў сьпісе ўдзельнікаў мерапрыемства сфальшаваныя.

“Гарызанталь” аб’ядноўвае левыя сілы, апазыцыйныя дзейнай беларускай уладзе, пераважна сябраў Партыі камуністаў Беларускай і зьліквідаванай Партыі працы.

Як паведаміў “Свабодзе” адзін з заснавальнікаў “Гарызанталі” Валеры Ўхналёў, працэс, праўдападобна, працягнецца ўжо ў 2009 годзе.


XS
SM
MD
LG