Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіча не пускаюць у кінатэатар


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч

Арганізатары меркавалі правесьці сустрэчу лідэра руху “За Свабоду” з жыхарамі гораду 10 сьнежня ў кінатэатры “Брыгантына”. Але на іхную заяву гарвыканкам адказаў адмоваю.


Паводле каардынатара руху “За свабоду” ў Віцебскай вобласьці Хрыстафора Жаляпава, адмову падпісаў намесьнік старшыні гарвыканкаму Павал Лосіч. Спаслаўшыся на тое, што арганізатары не заключылі папярэдне дамову з прадпрыемствам “Кінавідэапракат”, чыноўнік паведаміў, што “забараняе праводзіць сустрэчу і падрыхтоўку да яе”.

Хрыстафор Жаляпаў кажа, што ні прадпрыемства “Кінавідэапракат”, ні адміністрацыя кінатэатру “Брыгантына” не пагадзіліся даць дазвол на сустрэчу, перш чым станоўчы адказ дасьць гарвыканкам. Такім чынам, для актывістаў стварылі бюракратычную праблему, якая ня мае вырашэньня.

Тым ня менш арганізатары пэўныя, што сустрэча з Аляксандрам Мілінкевічам у Віцебску ўсё адно адбудзецца, адно што пройдзе ў іншым фармаце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG