Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За жывы шчыт расплачваюцца шараговыя міліцыянты


Генадзь Дарагакупец і Аляксей Ліхтаровіча

Генадзь Дарагакупец і Аляксей Ліхтаровіча

Суд Кастрычніцкага раёну Менску задаволіў рэгрэсіўны пазоў Менскай управы міліцыі да былых супрацоўнікаў ДАІ Генадзя Дарагакупца і Аляксея Ліхтаровіча.


Суд пастанавіў спагнаць з абодвух болей за 21 мільён рублёў, альбо амаль па 6 тысяч даляраў з кожнага. Гэта тыя грошы, якія па выніках справы аб гэтак званым “жывым шчыце” суд Менскага раёну вырашыў спагнаць з гарадзкой управы ДАІ.

Нагадаем, 2 сакавіка на ўезьдзе ў Менск са Слуцкай шашы быў утвораны “жывы шчыт” — заслона з прыватных аўтамабіляў, празь якую міліцыянты спрабавалі спыніць нецьвярозага кіроўцу, які імчаўся ў горад на хуткасьці болей за 160 кілямэтраў у гадзіну. Адбылася аварыя, пацярпелі людзі, былі пашкоджаныя чатыры аўтамабілі. У чэрвені суд Менскага раёну прызнаў Генадзя Дарагакупца і Аляксея Ліхтаровіча вінаватымі ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў і асудзіў да ўмоўнага зьняволеньня на 2 гады. Асуджаных звольнілі зь міліцыі, яны дагэтуль ня могуць знайсьці працу.

На судзе Генадзь Дарагакупец і Аляксей Ліхтаровіч вінаватымі сябе не прызналі і казалі, што выконвалі загад “аб спыненьні руху”. Кіраўніцтва ДАІ публічна прасіла прабачэньня за памылковыя дзеяньні падчас “жывога шчыта”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG