Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праціўнікі будаўніцтва АЭС падалі заяўку на мітынг, які маюць намер правесьці ў цэнтры Астраўца 27 сьнежня пад лёзунгам “Астравецкая атамная — гэта злачынства!”


Сябры аргкамітэту супраць будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне Мікола Ўласевіч і Іван Крук не падзяляюць пляны будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Нарачанска-Вілейскага запаведнага краю, паколькі лічаць, што гэта месца можа ператварыцца ў яшчэ адну “чарнобыльскую дзірку” на мапе Эўропы.

Некалькі тыдняў таму яны прынялі заяву да ўсіх грамадзянаў Беларусі, органаў улады, да Эўрапейскай супольнасьці, МАГАТЭ й СМІ ад Аргкамітэту грамадзянскай ініцыятывы “Астравецкая атамная — гэта злачынства!”

У лістападзе сябры аргкамітэту грамадзянскай ініцыятывы падавалі таксама заяву ў райвыканкам на правядзеньне пікетаў супраць будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне. У гэтым ім было адмоўлена.

XS
SM
MD
LG