Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі экспарт зьнізіцца на 9,5 працэнтаў


Міністар эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка, выступаючы на паседжаньне Савета Міністраў, спрагназаваў зьніжэньне тэмпаў росту ВУП Беларусі ў першым квартале 2009 году да 5 працэнтаў.


Міністар таксама заявіў, што у першым квартале чакаецца зьніжэньне экспарту тавараў і паслугаў на 9,5 працэнтаў ў параўнаньні зь першым кварталам 2008 году, зьніжэньне імпарту – на 11,5 працэнтаў, паведамляе Інтэрфакс. У сувязі з гэтым, Міністэрства эканомікі ўносіць ва ўрад прапанову па карэктыроўцы прагнозу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на 2009 год, які прадугледжваў рост ВУП на 10-12%.

XS
SM
MD
LG