Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд Баразенку — год абмежаваньня волі


Бацькі сустракаюць вызваленага Аляксандра Баразенку

Бацькі сустракаюць вызваленага Аляксандра Баразенку

16:50 Аляксандар Баразенка вызвалены з-пад варты ў залі суду. Паседжаньне скончанае. На волі Баразенку сустракалі актывісты ўсіх дэмакратычных моладзевых арганізацый. Адвакат Баразенкі Павал Сапелка паведаміў, што рэальна Аляксандар будзе адбываць пакараньне 9 месяцаў, таму што праведезны ў СІЗА дзень лічыцца за два.

Акцыя падтрымкі насупраць суду


Гаворыць праваабаронца Кацярына Садоўская

Гаворыць Аляксандар Казулін


16:34 Судзьдзя зачытвае прысуд — год абемжаваньня волі без накіраваньня ў выпраўленчую ўстанову.

12:50 Старшы памочнік Пракурора Цэнтральнага раёну спадар Ціхавец папрасіў пакараць Аляксандр Баразенку абмежаваньнем волі на паўтары гады без накіраваньня у спэцкамэндатуру. Нагадаем, што большасьць фігурантаў справы 14-ці ўжо пакараныя менавіта такім абмежаваньнем волі.

Адвакат Павал Сапелка папрасіў суд справу супраць Баразенкі спыніць з-за адсутнасьцю складу злачынства. Сам Аляксандар Баразенка ў сваім апошнім слове заявіў, што ягоны ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў -- гэта быў асэнсаваны выбар. Гэта было гарантавана Канстытуцыяй, пра крымінальную справу супраць сабе ён даведаўся з Інтэрнэту. Аляксандар добраахвотна прыйшоў да сьледчых, і толькі таму пачаўся працэс над ім. Баразенка заявіў, што не лічыць сябе вінаватым і папрасіў яго апраўдаць.


12:15
Паседжаньне аднавілася. Пракурор папрасіў паўтары гады абмежаваньня волі для Аляксандра Баразенкі.


11:50
Каля 15 чалавек, паплечнікаў Аляксандра Баразенкі праводзяць пікет з другога боку праезжай часткі, па вуліцы Кірава, куды выходзяць вокны суду. Яны трымаюць расьцяжку “Свабоду Баразенку” і бел-чырвона-белы сьцяг. Актывісты няспынна крычаць лёзунгі -- “Свабоду палітвязьням”, “Жыве Беларусь”, “Уладу –народу, моладзі – свабоду”. “Рэжым адстой, Алесь –мы з табой”






11:40
На працэсе аб’яўлены кароткі перапынак.

Пасьля таго як сваякі Аляксандра Баразенкі схадзілі да старшыні суду і запатрабавалі выдаліць з судовай залі невядомых людзей, якіх прыводзяць на суд -- старшыня суду аддаў распараджэньне ўсім пакінуць судовую залю. У выніку паседжаньне пачалося са спазьненьнем, але з актывістаў БРСМ засталося каля 10 чалавек, якія сядзелі на задніх шэрагах. Астатняе месца былі занятыя журналістамі, дыпляматамі, праваабаронцамі, палітыкамі, сярод якіх Аляксандар Казулін і Аляксандр Мілінкевіч. У судовай залі было вельмі добра відаць пікет моладзевых актывістаў і чуваць іхняе скандаваньне. Аляксандар Баразенка трымаўся бадзёра. Сьведчаньні міліцыянтаў часам выклікалі сьмех у судовай залі. Прадстаўнікі прадпрыемстваў маршрутных таксі адмовіліся ад ранейшых паказаньняў і казалі на судзе, што ніякіх стратаў не панесьлі.


11:30 Пачалі агляд пісьмовых матэрыялаў справы. Пасьля гэтага будуць судовыя спрэчкі


11:10
Моладзь, салідарная з Аляксандрам Баразенкам, пачала пікет каля будынка суду. Яны разгарнулі расьцяжку "Свабоду Баразенкі" і скандуюць "Уладу - народу, моладзі - свабоду!"


10:40
У судзе пачалі праглядаць відэа падзей 10 студзеня 2008.


10:20
Суд пагадзіўся дапытаць у якасьці сьведкі аднаго зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Ігара Ледніка.


9:50
Пачалося судовае паседжаньне. У судовай залі знаходзяцца сваякі Аляксандра, а таксама палітыкі Аляксандар Мілінкевіч і Аляксандар Казулін. Зараз ідзе допыт сьведак.

Аляксандар Казулін, Аляксандар Мілінкевіч і Анатоль Лябедзька


9:40
У адказ на скаргу сваякоў Аляксандра Баразенкі, судзьдзя Натальля Вайцэхоўская папрасіла ўсіх прысутных у судовай залі, у тым ліку і невядомых людзей спартыўнага выгляду, пакінуць яе. Паседжаньне яшчэ не пачалося.


9:20 У судовую залю, яшчэ да таго як людзей прапусьцілі ў будынак суду, каб прысутнічаць на паседжаньні ў справе Баразенкі, спэцназаўцы прывялі каля двух дзясяткаў людзей спартыўнага выгляду.

Студэнты, "сагнаныя "на суд, чакаюць пачатку паседжаньня

Студэнты, якіх "сагналі" на суд, хаваюцца ад фота- і відэакамэр

Сваякі Аляксандра Баразенкі падалі скаргу старшыні суду на незаконныя дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія адмыслова зноў запоўнілі ўсе вольныя месцы ў судовай залі, каб на судовым паседжаньні не змаглі прысутнічаць прадстаўнікі замежных амбасадаў і АБСЭ, журналісты і паплечнікі Аляксандра Баразенкі.

***

Сёньня а 9:30 працяг паседжаньня суду над Аляксандрам Баразенкам, апошнім фігурантам у “справе 14-ці”.

Аляксандра Баразенку
абвінавачваюць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта пацягнулі за сабой масавыя беспарадкі падчас студзеньскіх акцый прадпрымальнікаў. Ад 27 кастрычніка яго трымаюць пад вартай.

Учора ў суд Цэнтральнага раёну Менску прыйшлі дзясяткі прыхільнікаў дэмакратычнага руху, прадстаўнікі амбасадаў і АБСЭ. Залю судовага паседжаньня запоўнілі студэнтамі БАТУ. Павдле допісу ў камэнтарах нашага сайту мужчына, які прывёў студэнтаў, не дазваляў ім пакідаць судовую залю, абражаў маці Аляксандра Баразенкі і журналістаў сакратар Мінскага ГК КПБ, галоўны спэцыяліст БРСМ Цэнтральнага раёну Ўладзімер Цюхай.

Першы дзень суду над Баразенкам
Акупаваны суд
Суд над Аляксандрам Баразенкам. Дзень першы .ФОТАГАЛЕРЭЯ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG