Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У каго ёсьць сумленьне, той на працу ня выйдзе”


10 сьнежня ў некаторых гарадах Гомельшчыны прадпрымальнікі зьбіраюцца правесьці аднадзённы папераджальны страйк — на знак пратэсту супраць уводу з 1 студзеня новага парадку дэкляраваньня тавараў.


У абласным цэнтры дробныя бізнэсоўцы адмаўляюцца ўжо ад выплаты падаткаў на новы год. Пра гэта, у прыватнасьці, паведаміў кіраўнік рады прадпрымальнікаў Цэнтральнага рынку Аляксандар Рубчэня.

Што да папераджальнага страйку, то кожны з дробных гандляроў сам вырашае, браць у ім удзел ці не.

Вось што кажа прадпрымальнік з Прудкоўскага рынку спадар Сяргей:

“Кожны вырашае сам за сябе. У каго ёсьць сумленьне, той ня выйдзе на працу. У каго няма — той будзе працаваць. Асабіста я зьбіраюся адпачываць. А 1 студзеня, калі нічога ня зьменіцца, зьбяруся ды паеду к чортавай мацяры ў тую ж Расею.Буду там працаваць. Шмат хто ўжо зьехаў у Расею, ва Ўкраіну. Зрэшты, ня важна ўжо, куды зьяжджаць”.

XS
SM
MD
LG