Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для сустрэчы з Мілінкевічам памяшканьняў няма


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч

Гомельскі гарвыканкам ня даў дазволу на выкарыстаньне залі палацу культуры “Фэстывальны” для сустрэчы гараджанаў з экс-кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Мілінкевічам. Не знайшлося ў горадзе для гэтай мэты й “любога іншага памяшканьня”, аб якім прасілі актывісты.


“Сёньня я атрымаў адказ з гарвыканкаму. Нам фактычна адмаўляюць у правядзеньні сустрэчы, спасылаючыся на навагоднія сьвяты, нейкія рамонты, якія нібыта вядуцца ў палацах Гомеля. Відавочна, што ўладам непажаданыя любыя сустрэчы гараджанаў з палітыкамі, тым больш з такімі, як Мілінкевіч”, - кажа рэгіянальны каардынатар стваранага руху “За свабоду” Ўладзімер Кацора.

Сустрэча гамельчукоў з экс-кандыдатам на прэзыдэнта, ляўрэатам прэміі імя акадэміка Сахарава замаўлялася на 8 сьнежня на 18 гадзінаў. Плянавалася абмеркаваць цяперашнюю эканамічную й палітычную сытуацыю ў краіне.

Дарэчы, у верасьні, падчас парлямэнцкай выбарчай кампаніі, гарадзкія ўлады таксама не дазволілі дэмакратычным актывістам правесьці ў палацы “Фэстывальны” сустрэчу з выбарцамі з удзелам Аляксандра Мілінкевіча. Тады размова з выбарцамі вялася на прыступках палаца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG