Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ул.Някляеў: “Гэта кніга таленавітага чалавека, напісаная разумна”


Уладзімер Някляеў

Уладзімер Някляеў

Сваімі чытацкімі ўражаньнямі ад кнігі Пётры Садоўскага “Мой шыбалет”, якая выйшла ў выдавецкай сэрыі нашага радыё “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе”, дзеліцца старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру паэт Уладзімер Някляеў.


“Кожны раз бяру ў рукі мэмуарную нейкую кнігу — а кніга Пётры Садоўскага “Мой шыбалет” мэмуарная — з насьцярогаю, баючыся ўбачыць на ўсіх старонках аўтара абсалютна станоўчага, гераічнага, сумленнага, чыстага ў атачэньні зусім не гераічных, не сумленных і не зусім чэсных і чыстых іншых пэрсанажаў. Але ў гэтай кнізе я падобных сытуацый не знайшоў, а знайшоў тут спробу асэнсаваць самога сябе — чалавека, які ня кажа, што ён надта высока сядзеў і надта далёка бачыў у тым складаным часе, у тым атачэньні, у якім яму выпала пажыць.

Кніга напісана шчыра і ў адносінах да самога сябе, і ў адносінах да людзей, зь якімі ён сустракаўся. Прычым, у кожным разе, ёсьць спроба разабрацца ў тым, ці не памыляўся ён у першых сваіх уражаньнях, ці так тыя людзі бачыліся іншымі людзьмі, ці так яны ацэньваліся іншымі людзьмі ў тых абставінах, у якіх знаходзіліся.

Карацей — гэта кніга таленавітага чалавека, напісаная разумна, я б так сказаў. Разумна ў адносінах і да самога сябе, і да часу, і да спадарожнікаў па жыцьці”.


Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе


Адкрыйце, загрузіце, раздрукуйце – працягніце справу Скарыны! Бібліятэку складаюць выбраныя перадачы. Рыхтуюцца новыя выданьні.



XS
SM
MD
LG