Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касі Салаўёвай пагражае новая крымінальная справа


Кацярына Салаўёва
Кацярына Салаўёва

Супрацоўнікі праваахоўных органаў правядуць праверку, у выніку якой стане зразумела, ці будуць заводзіць крымінальную справу супраць моладзевай актывісткі.


Касю Салаўёву могуць абвінаваціць у супраціве і нападзе на супрацоўніка міліцыі.

Дзяўчына падпісала распараджэньне, што будзе зьяўляцца на допыт на першае патрабаваньне пракуратура

6 сьнежня Кася Салаўёва разам з актывістамі розным моладзевых арганізацыяў удзельнічала ў акцыі салідарнасьці з Аляксандрам Баразенкам. Акцыі праходзілі на вуліцы Валадарскага і на Кастрычніцкай плошчы Менску.

Паводле сьведчаньняў сябраў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” і кампаніі “Эўрапейская Беларусь”, байцы спэцназу міліцыі ў чазе разгону акцыі груба штурхалі дзяўчатаў, некаторых нават зьбівалі.

Некалькіх удзельнікаў акцыі салідарнасьці затрымалі. Пазьней усіх, акрамя Касі Салаўёвай, адпусьцілі.

Пад час затрыманьня Салаўёва закранула твар спэцназаўца. У таго зьявілася малапрыкметная драпіна.

Гэта стала падставаю, каб дзяўчыну ўсю ноч трымалі ў міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG