Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

NATO дапаможа Ўкраіне й Грузіі ў правядзеньні рэформаў


James Appathurai

James Appathurai

NATO дапаможа Ўкраіне й Грузіі ў правядзеньні рэформаў, неабходных для ўступленьня ў альянс. Пра гэта ў жывым эфіры радыё “Эхо Москвы” сказаў афіцыйны прадстаўнік альянсу Джэймс Апатурай:

“У Расеі мусяць разумець, што мы не прымалі рашэньня адкласьці ўступленьне Ўкраіны й Грузіі ў NATO. Мы пацьвярджаем толькі тыя рашэньні, якія былі прынятыя на саміце NATO. Мы чакаем прагрэсу ўсярэдзіне Ўкраіны й Грузіі. І празь дзьве камісіі, якія працуюць у гэтых краінах, мы будзем дапамагаць Украіне й Грузіі. І нават вялікую дапамогу ў правядзеньні неабходных рэформаў для ўступленьня ў NATO”.

Паводле ягоных слоў, у выпадку Ўкраіны вядзецца пра разьвіцьцё Ўзброеных сілаў і рэфармаваньне сыстэмы кіраўніцтва Ўзброенымі сіламі.

“Патрэбнае, акрамя дэмакратычных рэформаў і рэформы Ўзброеных сілаў, разуменьне грамадзтва”, — падкрэсьліў Апартурай.

Ён зазначыў, што ў выпадку Грузіі таксама патрэбныя рэформы ў разьвіцьці Ўзброеных сілаў, абароназдатнасьці, дэмакратычныя рэформы.

“Гэта доўгі шлях, які патрэбна прайсьці перш як гэтыя краіны будуць гатовыя ўступіць у NATO”, — дадаў ён.

Апроч гэтага, сп. Апатурай зазначыў, што праблемы з Паўднёвай Асэтыяй і Абхазіяй “у пэўнай ступені зьвязаныя з пэрспэктывамі ўступленьня ў NATO”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG