Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія кіроўцы блякавалі мяжу


У пятніцу чарга аўтамабіляў на польскай тэрыторыі перад тэрміналам “Карошчын” выцягнулася да 8 кіламетраў.


Амаль пяць гадзінаў доўжылася блякада памежнага пераходу Польшчы зь Беларусьсю ў Кузьніцы Беластоцкай (зь беларускага боку — пункты пераходу “Брузгі” і ”Кукрыкі”).

— Гэта акт роспачы, бо ўрад перастаў з намі размаўляць, — тлумачыў рашэньне пра блякаду Ян Павіхроўскі, арганізатар пратэсту з Таварыства перавозчыкаў Падляшша.

Кіроўцы пратэстуюць супраць зьменаў у мытным заканадаўстве, у прыватнасьці — правілаў увозу дызпаліва ў Польшчу, а таксама дамагаюцца аднаўленьня дыялёгу з уладамі па гэтым і шэрагу іншых пытаньнях, датычных працы дальнабойшчыкаў.

У панядзелак яны былі абралі мякчэйшую форму пратэсту — пікеты. Але як што гэта не дало вынікаў, учора па 11-й гадзіне больш як 60 кіроўцаў, апранутых у жоўтыя камізэлькі, выйшлі на дарогу й спынілі рух. Паводле БелаПАН, чарга аўтамабіляў на польскай тэрыторыі перад тэрміналам “Карошчын” выцягнулася да 8 кіламетраў, а транспартны паток на выезд у пункце пропуску “Казловічы — Кукурыкі” скараціўся больш як напалову.

Па першым часе пратэстоўцы вырашылі даваць дарогу толькі легкавікам, але потым сталі прапускаць грузавікі з усходняга кірунку й машыны з хуткапсавальным грузам.

Паводле паліцыі, пратэст праходзіў даволі спакойна. Пра акцыю было аб’яўлена загадзя й большасьць кіроўцаў зьмяніла маршруты й скіравалася на пераход у Баброўніках або паехала церазь Літву.

Учора, 5 сьнежня, занепакоенасьць сытуацыяй на мяжы выказаў беларускі МЗС і заклікаў улады Польшчы навесьці парадак, паведамляе gazeta.pl.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG