Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы сустрэліся з Далай Ламам


<b>Далай Лама і Лех Валэнса</b>, <br/>фота — Юлія Дарашкевіч, <a href="http://nn.by">"Наша Нiва"</a>

<b>Далай Лама і Лех Валэнса</b>, <br/>фота — Юлія Дарашкевіч, <a href="http://nn.by">"Наша Нiва"</a>

Дэмакратычныя актывісты ўзялі ўдзел у&nbsp;шырокай міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай 25-й гадавіне атрыманьня Лехам Валэнсам Нобэлеўскай прэміі міру.

Паводле іх уражаньняў, сустрэча з выбітнымі людзьмі плянэты, знанымі змагарамі за правы чалавека, дапаможа знайсьці правільны шлях да лепшай будучыні краіны.

Канфэрэнцыя сабрала ў Польшчы больш за 200 прадстаўнікоў з усяго сьвету. Ад Беларусі бяруць удзел сябры руху “Маладая Беларусь” — Артур Фінькевіч, Зьміцер Касьпяровіч, Цімафей Дранчук, руху “Эўрапэйская Беларусь” — Алесь Атрошчанкаў, Яўген Афнагель, Павал Юхневіч, кіраўнік “Моладзі БНФ” Франак Вячорка і фотакарэспандэнт газэты “Наша Ніва” Юлія Дарашкевіч. Падчас праграмы “Экспрэс Салідарнасьці” ўдзельнікі канфэрэнцыі наведалі Кракаў і канцэнтрацыйны нацысцкі лягер “Асвэнцым”, а цяпер знаходзяцца ў Гданьску, дзе адбываецца заключная частка праграмы — “Моладзевы Форум”. Тут адбыліся сустрэчы з лаурэатамі Нобэлеўскай прэміі Міру, — сярод іх зь Лехам Валэнсам і духоўным лідэрам Тыбэту Далай Ламам.

Аляксандар Атрошчанкаў
Сябра руху “Эўрапэйская Беларусь” Аляксандар Атрошчанкаў адзначае, што дзякуючы імпрэзе мелася магчымасьць прыцягнуць увагу да праблемы палітвязьняў на Беларусі.

“Была магчымасьць расказаць аб рэпрэсіях у Беларусі, аб палітычных вязьнях, гэта важна на фоне расповедаў уладаў, што ў Беларусі палітычных вязьняў няма, але ж гэта хлусьня: каля 10 чалавек знаходзяцца пад так званым хатнім арыштам, 8 сьнежня распачнецца суд над Аляксандрам Баразенкам, які ўжо больш за паўтара месяца знаходзіцца ў турме без суду”…

Вялізным уражаньнем сталася сустрэча з Нобэлеўскімі лаўрэатамі, кажа Аляксандар:

“Для нас усіх гэтыя людзі — жывыя легенды. Іх прыклад — прыклад высокай маральнасьці і вернасьці прынцыпам. Яны — гэта прыклад і ўзор”.

Юлія Дарашкевіч
Фатограф “Нашай Нівы” Юлія Дарашкевіч назвала магчымасьць здымаць сусьветна вядомых лаўрэатаў унікальнай:

“Арганізатары не пасьпелі мне зрабіць акрэдытацыю і ўчора паведамілі, што здымаць будзе нельга. З гэтай нагоды я апранула сукенку, бо для наведнікаў быў дрэс-код. Але ўсё ж пранесьці з сабой апаратуру здолела. І атрымалася крыху ў ідыёцкім становішчы, — у сукенцы, панчохах, на абцасах сядзела на падлозе сярод дзясяткаў фатографаў… Затое цудоўная была магчымасьць сфатаграфаваць Далай-Ламу, прычым супрацоўнікі аховы не чынілі ніякіх перашкодаў у гэтым… Ведаючы, як з гэтым выглядае сытуацыя ў Беларусі, не магло ня ўразіць. А сама магчымасьць як для фатографа была сапраўды ўнікальная”…

Зьміцер Касьпяровіч
Адзін з актывістаў Руху “Маладая Беларусь” Зьміцер Касьпяровіч адзначае важнасьць досьведу колішніх актывістаў і лідэраў апазыцыйнай “Салідарнасьці” ў савецкай Польшчы:

“Польшча шлях да свабоды ўжо прайшла. І для нас вельмі важны яе досьвед у змаганьні за свабоду. Мы мелі магчымасьць размаўляць з простымі палякамі і з тымі, хто быў у шэрагах тагачаснай Салідарнасьці і браў удзел у акцыях пратэсту. Атрымалі ад іх нейкія практычныя парады, але важней маральная падтрымка: зарад пазытыву, веры ў тое, што мы на правільным шляху і перамога будзе за намі”.

Апошні дзень моладзевага форуму — 6 сьнежня, гасьцямі канфэрэнцыі маюць стаць прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі, кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу ды іншыя вядомыя асобы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG