Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Патрыярх выконваў функцыі праваслаўнай дыпляматыі”


На сустрэчы Аляксія ІІ і Аляксандра Лукашэнкі 24 кастрычніка 2008 году

На сустрэчы Аляксія ІІ і Аляксандра Лукашэнкі 24 кастрычніка 2008 году

Аляксандар Лукашэнка называў патрыярха Аляксія ІІ сваім настаўнікам і сапраўдным сябрам, чые парады яму дапамагалі прымаць правільныя рашэньні, накіроўваць эмоцыі ў правільнае рэчышча.

Таксама пры патрыярху Аляксіі ІІ кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, а таксама Дзьмітрый Паўлічэнка атрымалі царкоўныя ўзнагароды.

Нагадаем, што спэцдакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, аўтар дакладу аб палітычных зьнікненьнях у Беларусі Хрыстас Пургурыдэс у 2004 годзе накіраваў ліст патрыярху Аляксію ІІ і мітрапаліту Філарэту. Ён быў “шакаваны” ўзнагароджаньнем Дзьмітрыя Паўлічэнкі, аднаго з падазраваных у датычнасьці да зьнікненьняў лідэраў апазыцыі, царкоўным ордэнам сьвятога роўнаапостальнага князя Ўладзімера. Дагэтуль спадар Паўлічэнка застаецца ў сьпісе асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу.

Камэнтуючы гэта, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька адзначыў:

Анатоль Лябедзька
“Вядома, у сёньняшніх умовах праваслаўная царква зьяўляецца суб’ектам палітычнага жыцьця. І ў той ці іншай ступені завязана на ўладу — і ў Расеі, і ў Беларусі. Што да патрыярха, то ён выконваў функцыі праваслаўнай дыпляматыі. І калі ўзьнікалі крызісныя моманты ў стасунках паміж Беларусьсю і Расеяй, ён іх згладжваў. Ці проста выступаў як такі камунікатар, які спачатку пракладаў нейкую сьцежку, па якой потым ішлі рашэньні з боку Масквы.

Што тычыцца нейкіх пэрсонаў у Беларусі, то, канечне, скандальная сытуацыя з узнагароджаньнем і Лукашэнкі, і асабліва Паўлічэнкі ў значнай ступені прывяла да таго, што вялікая колькасьць людзей пачала адыходзіць ад праваслаўя ў Беларусі. Гэта прамая рэакцыя. І я сам ведаю такіх людзей”.
XS
SM
MD
LG