Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ул.Мацкевіч: “Аляксій ІІ ня быў вельмі прагрэсіўным”


Уладзімер Мацкевіч

Уладзімер Мацкевіч

Палітоляг, вернік пратэстанцкай царквы Ўладзімер Мацкевіч кажа, што АляксійІІ якраз узмацніў кансэрватыўную лінію ў праваслаўі.


“Аляксій ІІ ня быў вельмі прагрэсіўным патрыярхам. Ён якраз узмацніў кансэрватыўную лінію ў праваслаўі, хоць у адносна сучаснай афарбоўцы, аддаючы ўвагу сацыяльным праблемам, палітычным дачыненьням Рускай праваслаўнай царквы зь іншымі канфэсіямі. Пры ім адбылося “пацяпленьне” стасункаў з Рускай праваслаўнай царквой у замежжы. Словам, ягоны ўнёсак у аб’яднаньне праваслаўя досыць значны. Таму трэба аддаць чалавеку належную павагу, тое, што і павінна быць аддадзенае. Але ж таксама адзначыць, што наступнаму патрыярху давядзецца вырашаць праблему, як прымірыць кансэрватыўныя і нават архаічныя плыні праваслаўя з сучаснасьцю. І як зрабіць Рускую праваслаўную царкву адпаведнай тым зьменам у сьвеце, якія сёньня адбываюцца”.
XS
SM
MD
LG