Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Х.Лялько: “Я ніколі не глядзела на гэтую асобу з замілаваньнем”


Рэдактар каталіцкіх часопісаў “Наша вера” і “Авэ Марыя” Хрысьціна Лялько лічыць, што Аляксій ІІ ніяк не спрыяў, каб збліжаліся дзьве братнія хрысьціянскія царквы


“Я ніколі не глядзела на гэтую асобу з замілаваньнем. Глядзела з павагай, бо гэта патрыярх, чалавек, які ўзначальвае такую вялікую, братнюю нам царкву. Гэта служэньне вельмі адказнае, вельмі сур’ёзнае, вельмі вялікае служэньне і ахвярнае. Гэта ўсё так. Але, на вялікі жаль, гэтая асоба ніяк не спрыяла, каб збліжаліся дзьве братнія хрысьціянскія царквы, дзьве вялікія хрысьціянскія канфэсіі, два крылы, на якіх хрысьціянства ўздымаецца ў свае вышыні. На вялікі жаль, не было такога спрыяньня, каб яны наблізіліся да сябе. Але ж гэта не такі дзень, калі пра гэта варта згадваць. Таму няхай Бог дае яму шчасьлівую вечнасьць: адпрацаваў, адслужыў. Бог разьбярэцца з усім гэтым”.
XS
SM
MD
LG