Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Стаўленьне да пратэстанцкіх цэркваў як да сэктаў ішло з Масквы”


Сяргей Луканін

Сяргей Луканін

Сакратар пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” Сяргей Луканін пра ролю Аляксія ІІ у дзейнасьці Рускай праваслаўнай царквы і яе дачыненьні зь іншымі канфэсіямі.


“Стасункі паміж праваслаўнай царквой і пратэстанцкімі цэрквамі, на жаль, ня вельмі добрыя. На маю думку, стаўленьне да пратэстанцкіх цэркваў як да сэктаў ішло з Масквы. Бо Беларуская праваслаўная царква належыць да Маскоўскага патрыярхату.

Я ведаю таксама, што нашы браты з Расеі, я маю на ўвазе пратэстанцкіх хрысьціянскіх вернікаў, яны вельмі пакутавалі непасрэдна ад праваслаўнай царквы, ад стаўленьня да іх як да сэктантаў. На жаль, нашы праваслаўныя браты, бо мы іх лічым за братоў, ня лічаць, што мы насамрэч зьяўляемся хрысьціянамі. І я думаю, што кіраўніцтва праваслаўнай царквы, яе непасрэдны кіраўнік ня толькі мог ведаць пра гэта, але і мог натхняць такое стаўленьне. Я не зьбіраюся вінаваціць асабіста Аляксія ІІ, бо гэта сыстэма, зь якой усё стварылася”.

XS
SM
MD
LG