Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Калякін: “Мы маем бюракратычную дзяржаву”


Сяргей Калякін

Сяргей Калякін

Вярхоўны суд Беларусі, які сёньня пачаў разгляд скаргі заснавальнікаў сацыяльна-патрыятычнага грамадзкага аб'яднаньня “Гарызанталь”, пакуль не абвясьціў свайго рашэньня.


Пасьля выступаў Сяргея Калякіна (старшыні рады “Гарызанталі”) і Аляксандра Харытона (кансультанта Міністэрства юстыцыі) на працэсе абвясьцілі перапынак.

Камэнтуючы першую частку сёньняшняга паседжаньня, Сяргей Калякін сказаў:

“Я перакананы, што існуе загад міністэрству не рэгістраваць новыя палітычныя партыі і грамадзкія арганізацыі дэмакратычнага кірунку. Таму тыя дадзеныя, якія сёньня выкладаў на працэсе прадстаўнік гэтага міністэрства, па-першае, не адпавядаюць рэчаіснасьці. А па-другое, зьдзіўляе пазыцыя міністэрства: яно павінна дапамагаць грамадзянам рэалізаваць іх канстытуцыйнае права. А яно дзейнічае наадварот. І ў выніку замест прававой дзяржавы мы маем бюракратычную”.

Заснавальнікі “Гарызанталі” падалі скаргу на міністэрства юстыцыі, якое ўжо другі раз адмаўляе ім у афіцыйнай рэгістрацыі.

Стваральнікі “Гарызанталі” — беларускія левыя, апазыцыйныя да ўладаў. Найперш гэта сябры Партыі камуністаў Беларускай, а таксама актывісты ліквідаванай Беларускай партыі працы. Яшчэ на першым устаноўчым сходзе было заяўлена, што “Гарызанталь” ствараецца “для актывізацыі палітычнага жыцьця грамадзян, а таксама ў супрацьвагу існуючай у Беларусі вэртыкалі ўлады”.


XS
SM
MD
LG