Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Аляксандр Шымбалёў: Аляксій ІІ быў чалавекам шляхетным


Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Аляксій ІІ памёр у сваёй рэзыдэнцыі ў Перадзелкіна. Пра гэта паведамілі ў Маскоўскім патрыярхаце. Якой была роля Аляксія ІІ у дзейнасьці Рускай праваслаўнай царквы, у адносінах з Ватыканам, у дачыненьнях зь іншымі канфэсіямі?


Кіраўнік аддзелу адукацыі Менскай эпархіі, айцец Аляксандар Шымбалёў:

Аляксій ІІ — гэта чалавек вельмі мудры, вельмі добры, вельмі паважаны. Ягоныя думкі і дзеяньні заўсёды былі накіраваныя на тое, каб прывесьці царкву да згоды, каб не дазволіць пашырыцца ў царкве розным плыням, якія б вялі да расколу. Бо ёсьць розныя думкі ў розных людзей. І вось кіраваньне Аляксія ІІ і было скіравана на тое, каб захаваць гэтую еднасьць царквы. Каб царква ўсё ж такі засталася адзінай.

Аляксій ІІ кіраваў царквой такім чынам, што вялікую павагу ён меў таксама і ад прадстаўнікоў многіх іншых канфэсій. Мы бачым, што зь вялікім шанаваньнем да Аляксія ІІ ставіліся і прадстаўнікі каталіцкай царквы, і пратэстанцкай, і лютэранскай, і прадстаўнікі ісламу.

Гэта чалавек шляхетны, ён паходзіў са шляхецкага роду Рыдыгераў, і вось гэтую шляхетнасьць ён захаваў і ў сваёй дзейнасьці таксама распаўсюджваў”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG