Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Малады фронт” зьбіраецца абвясьціць 10 сьнежня агульнабеларускую галадоўку, якая завершыць кампанію “Камунізм – пад трыбунал!”.



Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч патлумачыў, што пост-галадоўка будзе цягнуцца адзін дзень.

Зьміцер Дашкевіч
“Праз гэту акцыю мы заклікаем людзей асэнсаваць трагічную гісторыю камунізму, злачынствы камунізму, бо толькі праз разуменьне і пакаяньне ў грахах наш народ можа адрадзіцца і аднавіць сваю Бацькаўшчыну”.

Раней плянавалася завершыць кампанію “Камунізм – пад трыбунал!” 8 сьнежня. Аднак, з-за суду над моладзевым актывістам Алесем Баразенкам акцыю вырашана было перанесьці.

“Савецкія дысыдэнты 10 чысла трымалі галадоўку ў лягерах і гэта выклікала вельмі нэрвовую рэакцыю ўладаў, адміністрацыі калёніяў. Бо яны разумелі, што нават тая карная сыстэма ня можа перавыхаваць чалавека, задушыць яго волю і прагу да свабоды”, - адзначыў З. Дашкевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG