Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХК адмовіўся ад удзелу ў кангрэсе ў Расеі


Беларускі Хэльсынскі камітэт адмовіўся ад ўдзелу ў кангрэсе няўрадавых арганізацый, які адбудзецца ў расейскім горадзе Пенза 6—7 сьнежня. Гэты кангрэс праводзіць Рада Эўропы разам з Саветам Фэдэрацыі Расеі.

Днямі кіраўніца Маскоўскага Хэльсынскага камітэту Людміла Аляксеева заявіла, што МХК ня будзе ўдзельнічаць у кангрэсе, паколькі з форуму няўрадавых арганізацыі ён ператворыцца ў ”сустрэчу праваабаронцаў з ўладай”.

“Мы салідарны з пазыцыяй нашых калег з Масквы. Раней мы ўдзельнічалі ў падобных кангрэсах, якія праходзілі ў Варшаве і Кіеве. Але тое, што кангрэс у Пензе фактычна рыхтуюць чыноўнікі і замест размовы пра балючыя праблемы будзе „дэманстрацыя лаяльнасьці“, нас таксама не задавальняе”, — сказаў “Свабодзе” старшыня БХК Алег Гулак.

Паводле зьвестак, ад удзелу ў кангрэсе ў Пензе ужо адмовіліся каля 50 грамадзкіх арганізацый Расеі, Украіны, Беларусі і краін Эўропы.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG