Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для інвалідаў-вазочнікаў зрабілі пандус, але ў дзьвярах — турнікет


Сёньня кіраўнік гарадзенскай арганізацыі інвалідаў-вазочнікаў Сяргей Цешчанка трапіў на асабісты прыём да старшыні аблвыканкаму Ўладзіміра Саўчанкі і расказаў, што рашэньні ўладаў адносна безбар’ернага асяродзьдзя для інвалідаў не выконваюцца.


Чыноўнік параіў яму пісаць скаргі, а ў выканкаме будуць іх разглядаць.

Пра гэта паведаміў юрыст арганізацыі інвалідаў-вазочнікаў Антон Сьвёкла. У прыватнасьці, ён зазначыў, што ў горадзе ніяк ня могуць зрабіць пандусы, каб можна было трапіць у адміністрацыйныя будынкі. Хаця павінны былі вырашыць праблему да 2000 году, бо так некалі вырашыў парлямэнт. На жаль, тыя пандусы, якія робяцца, нярэдка непрыдатныя. У адной краме ў Кастрычніцкім раёне Горадні зрабілі пандус, але на ўваходзе пастаўлены турнікет, так што інвалід усё роўна ня мае шанцаў трапіць у гандлёвую залю, кажа Антон Сьвёкла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG