Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 1 сьнежня для руху транспарту закрыты праспэкт Дзяржынскага на ўчастку ад праспэкту Любімава да вуліцы Алібегава. Гэта зроблена, каб палегчыць працу будаўнікоў, якія пракладаюць тут лінію мэтро.



На адным з аб'ездаў па вул. Алібегава зранку і ўвечары - аўтамабільныя заторы, якіх раней тут не было.



Каб спрасьціць рух на скрыжаваньнях, ужо ад 7 раніцы дзяжураць супрацоўнікі ДАІ. Увечары іхняе дзяжурства сканчаецца прыблізна а 10-й.


Сёньня зранку, каб даехаць да вул. Ясеніна ад зьезду з кальцавой на вул. Слабадзкую і Громава, трэба было 20 хвілін прастаяць у заторы даўжынёй ня больш за 300 мэтраў.


Кіроўцы маршрутак — спрытнейшыя



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG