Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня запрасіла ва ўрада 3,8 трыльёна рублёў (1,7 мільярда даляраў) ЗША.


Гэтыя грошы патрэбны на правядзеньне сельскагаспадарчых работ цягам наступнага году. Узамен міністар Сямён Шапіра паабяцаў рэкордны ўраджай збожжавых – 9,4 мільёна тон.

Аднак 3,8 трыльёна рублёў – гэта не ўся сума, якія зьбіраюцца патраціць аграрыі. Уся бітва за ўраджай абыдзецца ў 5,3 трыльёна рублёў (2,4 мільярда даляраў).

Узьнікае пытаньне: а ці патрэбны чарговы рэкорд за такія вялікія грошы? Эканаміст Леанід Заіка прынамсі гаворыць, што цяпер адзін кіляграм курынага мяса ў Польшчы можна купіць за 97 цэнтаў, што значна таньней чым у Беларусі.

XS
SM
MD
LG