Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Полацку затрымалі трох чальцоў “Маладой Беларусі”


Мясцовы моладзевы актывіст Алесь Круткін і яшчэ два ягоныя аднадумцы зьбіраліся правесьці акцыю ў падтрымку Аляксандра Баразенкі.

Хлопцы меркавалі выйсьці з партрэтамі асуджанага прадпрымальніка да Дому гандлю ў Полацку. Яны сабраліся за 15 хвілін да пачатку акцыі, заплянаванай на 18.30, і чакалі астатніх сяброў, калі да іх пад’ехала міліцэйская машына.

Паводле Алеся Круткіна, міліцыянт зьвярнуўся да яго са словамі “Добры вечар, спадар Круткін”, а потым загадаў паехаць у пастарунак нібыта для высьвятленьня асобы. У Полацкі гарадзкі аддзел міліцыі завезьлі і двух ягоных сяброў. Пакуль што затрыманыя знаходзяцца ў пастарунку.


XS
SM
MD
LG