Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастусь Севярынец — ляўрэат прэміі амэрыканскага часопісу


Бацька вядомага палітыка Паўла Севярынца, расейскамоўны паэт Кастусь Севярынец уганараваны прэміяй “Найлепшыя радкі “Флорыды”.


“Флорыда” — гэта літаратурны часопіс, які ўжо 8 год выходзіць у горадзе Маямі. Пра гэтае выданьне, дзе друкуюцца сучасныя паэты, у тым ліку й вядомыя расейскія, спадар Севярынец даведаўся з інтэрнэту і даслаў туды некалькі падборак уласных вершаў.

У жніўні “Флорыда” прадставіла сваім чытачам новага аўтара і ягоную падборку вершаў для дзяцей. А днямі ў часопісе выйшла нізка “дарослых” вершаў Кастуся Севярынца пад назовам “Воспоминания о Литве” з цыклю “Город в розовом дыму”.

Кастусь Севярынец кажа, што такім чынам за адзін год ён стаўся і дэбютантам, і ляўрэатам амэрыканскай літаратурнай прэміі. У грашовым вымярэньні гэтая прэмія невялікая — 100 даляраў. Але, як адзначае спадар Севярынец, найбольш прыемна для яго было даведацца, што ён стаў першым беларускім аўтарам, уганараваным прэміяй у Маямі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG