Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы тэракт у Індыі


У выніку выбуху ў пасажырскім цягніку 2 чалавекі загінулі, больш за 30 параненыя.


Тэракт адбыўся на тэрыторыі штату Асам на паўночным усходзе Індыі, паведамляюць інфармацыйныя агенцыі.

Выбух у адным з вагонаў адбыўся ў той час, калі цягнік прыбыў на чыгуначную станцыю за 300 км на поўдзень ад Гаўхаці, сталіцы штату Асам. У гэтым рэгіёне дзейнічаюць этнічныя групоўкі паўстанцаў, якія патрабуюць штату шырокай аўтаноміі.

Улады Пакістану прапанавалі Індыі сваю дапамогу ў расьследаваньні тэракту. Міністар замежных справаў Пакістану Шах Махмуд Курэшы сказаў, што ягоная краіна гатовая даць “усё для супрацоўніцтва і дапамогі”, перадае AFP. Раней індыйскія афіцыйныя асобы неаднаразова заяўлялі, што баявікі, якія арганізавалі напад на гатэлі ў Мумбаі, зьвязаныя з пакістанскімі ўладамі. Афіцыйны Ісьлямабад адмаўляе гэта.

Індыйскія ўлады запатрабавалі ад Пакістану перадаць ім некалькі дзесяткаў чалавек, якіх падазраюць у тэрарызьме. Міністар замежных справаў Індыі Пранаб Мухэрджы заявіў агенцтву Reuters, што сьпіс асобаў быў перададзены пакістанскаму боку. Мухэрджы таксама дадаў, што ягоная краіна чакае адказу ад Пакістану.

Нагадаем, што 26 лістапада ў банкаўскай сталіцы Індыі Мумбаі адбыліся беспрэцэдэнтныя тэракты. У выніку тэрактаў быў забіты 101 чалавек, сярод іх — 14 паліцэйскіх і 6 замежнікаў. Яшчэ каля 300 чалавек параненыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG