Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі прэміер Уладзімер Пуцін падпісаў распараджэньне аб праектаваньні і будаўніцтве другой чаргі Балтыйскай нафтаправоднай сыстэмы БТС-2.

Яна пойдзе ў абход Беларусі і пазбавіць расейскіх экспартэраў ад неабходнасьці плаціць за транзыт. Праект БТС-2 як альтэрнатыва нафтаправоду “Дружба” ўзьнік у 2007 годзе, пасьля таго, як Беларусь вырашыла ўвесьці мыта на транзыт расейскай нафты па сваёй тэрыторыі.

Учора ў Маскве было сарванае паседжаньне вышэйшай Рады саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі, паколькі бакам не ўдалося дамовіцца адносна парадку дня сустрэчы.

***

Расейскі нафтаправод абміне Беларусь


Расея будзе будаваць другую чаргу Балтыйскай трубаправоднай сыстэмы БТС-2 — ад Унечы (Бранская вобласьць) да Усьць-Лугі (Ленінградзкая вобласьць) з адгалінаваньнем да Кірыскага нафтаперапрацоўчага заводу.

Ці пойдзе нафта па “Дружбе” празь Беларусь у Літву?

Патрабаваньне Літвы аднавіць транзыт нафты па расейскім нафтаправодзе “Дружба” будзе ўключана ў мандат перамоваў пра новае пагадненьне Эўразьвязу з Расеяй.

Каго падтрымае Беларусь у спрэчцы вакол “Дружбы”?

Літва заблякавала перамовы паміж Эўразьвязам і Расеяй пра новае пагадненьне. Яна патрабуе выканаць чатыры ўмовы. Адна зь іх — аднаўленьне паставак нафты праз нафтаправод “Дружба”. Ці падтрымае Беларусь Літву ў гэтай спрэчцы?

Канфлікт вакол “Дружбы”: Расея ня хоча фінансаваць канкурэнтаў

Літва выкарыстала права блякаваньня перамоваў паміж Расеяй і Эўразьвязам. На перамовах у Люксэмбургу яна наклала на перамовы сваё вэта.

Літва блякуе пагадненьне паміж Эўразьвязам і Расеяй

Падчас пасяджэньня міністраў замежных справаў Рады Эўразьвязу ў Люксэмбургу Літва наклала вэта на пачатак новых перамоваў з Расеяй. Вільня заявіла, што здыме вэта толькі пасьля аднаўленьня паставак нафты па нафтаправодзе «Дружба».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG