Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нягледзячы на тое, што сытуацыя ў краіне застаецца напружанай, а пакінуць яе ня могуць каля 200 тысяч турыстаў.


Сёньня досьвіткам у Нацыянальным аэрапорце “Мінск” прызямліўся першы самалёт зь беларускімі турыстамі. Дарога дадому для іх аказалася доўгай і няпростай. У тайляндзкім аэрапорце “Утапао” яны чакалі вылету амаль 10 гадзін.

На пачатку мінулага тыдня ў Бангкоку апазыцыянэры захапілі два сталічныя міжнародныя аэрапорты й цалкам блякавалі іх працу. Тысячы турыстаў давялося перавозіць за 160 кілямэтраў — на былы вайсковы аэрадром “Утапао”. Цяпер там свайго рэйсу чакаюць больш як 200 тысяч чалавек., паведамляе АНТ.

Паводле тэлеканалу, турагенцтвы гатовыя ісьці насустрач кліентам, але пакуль адмоваў ад рызыкоўнага туру няшмат — вяртаюць толькі траціну пуцёвак. МЗС нашай краіны заклікала ўстрымацца ад паездак у Тайлянд.

Але не пасьпелі вярнуцца адны турысты, як да ўзьлёту стаў рыхтавацца самалёт з новымі ахвотнікамі адпачыць у гарачай кропцы. Зь пяцідзесяці заяўленых пасажыраў у аэрапорт не прыехалі 13 чалавек.


XS
SM
MD
LG