Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чавусах зьбіраюць подпісы супраць будаўніцтва АЭС


Актывісты горацкай ініцыятывы “Антыядзерная група” ўзнавілі збор подпісаў супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі.


Учора ў Чавусах за некалькі гадзін свае подпісы супраць будаўніцтва АЭС паставілі дзьвесьце жыхароў райцэнтру. Усяго ж за час акцыі, якая доўжыцца год, у Горках сабрана больш за тры тысячы подпісаў.

У Чавускім раёне знаходзіцца адна з трох пляцовак, меркаваных пад будаўніцтва беларускай АЭС.

“Нашая кампанія найперш тлумачальная. Да людзей трэба данесьці думку, што акрамя атамнай, ёсьць яшчэ і іншыя віды энэргетыкі. Атамная ж усіх пытаньняў ня вырашыць. А людзі пра гэта мала што ведаюць. Далёка ж не вядома, дзе будуць будаваць АЭС. Мы дужа сумняёмся, каб АЭС будавалі на мяжы з Эўразьвязам. Эўропа гэтага не дапусьціць. Таму калі й будуць будаваць, дык на Магілёўшчыне: альбо на Горадчыне — там Кукшынаўская пляцоўка, альбо ў Чавускім раёне — тут Краснапалянская”, — зазначае актывіст антыядзернай групы Андрэй Юркоў.

Трэцяя пляцоўка знаходзіцца на Гарадзеншчыне за пяцьдзесят кілямэтраў ад Вільні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG