Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“У Масквы і Менску існуюць сур’ёзныя разыходжаньні”


Андрэй Фёдараў

Андрэй Фёдараў

Паседжаньне Вышэйшай дзяржаўнай рады так званай Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі, якое павінна было прайсьці сёньня ў Маскве, фактычна сарванае. Яно перанесенае на нявызначаны тэрмін.


Менскі палітоляг Андрэй Фёдараў гаворыць, што “бакі не дамовіліся па шэрагу сурь’ёзных праблемаў”:

“Ці то гэта па сумеснай супрацьпаветранай абароне, ці то па выкарыстаньню расейскага рубля ў якасьці адзінага плацёжнага сродку за пастаўкі расейскіх энэрганосьбітаў, ці то па коштах на газ. Хутчэй за ўсё тут існуюць прынцыповыя разыходжаньні. У адваротным выпадку не было б такіх, я б сказаў, на дыпляматычным узроўні даволі рэзкіх заяваў з беларускага боку. Расейскіх партнэраў абвінавачваюць у тым, што яны раней казалі адно, пасьля – другое, потым адмаўляліся ад сваіх абяцаньняў.

Прынцыпова ўсё гэта сьведчыць пра тое, што існуюць вельмі розныя падыходы вакол далейшай інтэграцыі, далейшага супрацоўніцтва ў межах Саюзнай дзяржавы”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG