Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод захолпеных тэрарыстамі ў Індыі быў беларус


Рэдакцыі газэты “„Комсомольская правда“ в Белоруссии” стала вядома, што сярод вязьняў тэрарыстаў у Індыі быў і беларус.

Як паведамляе выданьне, мужчына прыляцеў у Мумбаі ў камандзіроўку й пасяліўся ў гасьцініцы “Абэрой-Трайдэнт”.

У МЗС паведамілі, што беларус падчас антытэрарыстычнай апэрацыі не пацярпеў і быў эвакуяаны ў бясьпечную зону.

Першы сакратар па консульскіх пытаньнях пасольства Беларусі ў Індыі Эдуард Тарасенка дадаў, што ў беларуса згарэлі ўсе дакумэнты, і цяпер робяцца захады, каб як мага хутчэй адправіць яго на радзіму. “Хутчэй за ўсё, ён прыбудзе ў Менск ужо ў гэтую нядзелю”, — сказаў ён журналісту “КП”.

Сваякі беларуса нічога ня ведаюць пра ягоныя прыгоды. “Ён ня хоча іх траўмаваць”, — патлумачылі ў пасольстве.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG