Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аблвыканкам не дазволіў ушанаваць слуцкіх паўстанцаў

  • БелаПАН

Герб БНР

Герб БНР

Менскі аблвыканкам не дазволіў Беларускаму добраахвотнаму таварыству аховы помнікаў гісторыі і культуры правядзеньне 30 лістапада краязнаўчай паездкі ў гонар 88-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну, паведаміў БелаПАН старшыня таварыства Антон Астаповіч.

Паводле яго слоў, інфармацыя кіраўніцтва таварыства аб намеры правесьці традыцыйную краязнаўчую паездку была накіравана ў Менаблвыканкам 17 лістапада. “Вечарам 27 лістапада чыноўнік Менаблвыканкама, які не захацеў прадставіцца, паведаміў мне па тэлефоне пра тое, што таварыству адмоўлена ў правядзеньні экскурсіі з-за няправільнага афармленьня заяўкі на правядзеньне масавых мерапрыемстваў. Ні да чаго не прывяла мая спасылка на тое, што летась абласныя ўлады дазволілі таварыству правядзеньне такой краязнаўчай паездкі на двух аўтобусах з удзелам 100 актывістаў-краязнаўцаў па маршруце Менск — Грозава — Семежава — Чырвоная Слабада — Слуцк — Старыя Дарогі — Менск”, — сказаў А. Астаповіч.

Ён лічыць, што сапраўдная прычына адмовы чыноўнікаў тоіцца ў іх незадаволенасьці актыўнай дзейнасьцю таварыства па выяўленьні парушэньняў у галіне заканадаўства па ахове помнікаў у Слуцкім і Клецкім раёнах Менскай вобласьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG