Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэрацыя супраць ваеўнікоў у Мумбаі завершаная


Індыйскі салдат на фоне гасьцініцы “Тадж Махал”
Індыйскі салдат на фоне гасьцініцы “Тадж Махал”
Спэцназ завяршае прачэсваньне гасьцініцы “Тадж Махал”, дзе хаваліся апошнія тэрарысты.

У выніку нападу загінулі ня менш за 195 чалавек, зь іх каля 20 — іншаземцы — грамадзяне ЗША, Ізраілю, Вялікабрытаніі й іншых краін. Раненьні атрымалі амаль 300 чалавек.

Паводле зьвестак паліцыі, забітыя 9 баевікоў, адзін схоплены жывым. Знойдзенае судна, на якім тэрарысты, як мяркуецца, прыплылі ў Мумбай.

Баевікі атакавалі некалькі гасьцініц, цэнтар габрэйскай абшчыны станцыю й іншыя гарадзкія аб’екты ў гэтую сераду, 26 лістапада. Супрацьстаяньне цягнулася амаль 60 гадзін.

Індыйскія ўлады заявілі, што баевікі, якія ўчынілі напад, могуць быць зьвязаныя з адной з пакістанскіх экстрэмісцкіх груповак. Гэтая заява яшчэ больш абвастрыла пакістана-індыйскія дачыненьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG