Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка звольніў чатырох высокапастаўленых супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў.

Генэрал-маёр міліцыі Аляксандар Шчурко звольнены з пасады першага намесьніка міністра ўнутраных спраў – начальніка крымінальнай міліцыі.

Генэрал-маёр міліцыі Віктар Філістовіч звольнены з пасады намесьніка міністра ўнутраных спраў – начальніка галоўнай управы кадраў (статс-сакратара).

Палкоўнік міліцыі Віктар Мельнікаў звольнены з пасады начальніка Дэпартамэнту фінансаў і тылу МУС.

Палкоўнік міліцыі Лідзія Іванчыкава звольнена з пасады начальніка Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС.

Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, падпісаным сёньня, усе звольненыя залічаныя ў распараджэньне міністра ўнутраных спраў.

13 лістапада на нарадзе ў пытаньнях барацьбы з карупцыяй, Лукашэнка заявіў аб атрыманьні зямельных участкаў высокапастаўленымі супрацоўнікамі МУС у абыход закону і будаўніцтве на тых участках шыкоўных дамоў.

Між тым паводле крыніцаў у МУС, зямля, на якой будаваліся высокія чыны, належала міністэрству унутраных спраў і была разьмеркавана міністрам Уладзімерам Навумавым законна. Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ў сваёй прамове на антыкарупцыйнай нарадзе не ўскладаў адказнасьці на Уладзімера Навумава за дзеяньні ягоных падначаленых.




Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG