Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сусьветныя рынкі адмаўляюцца ад беларускага экспарту


Аляксандар Лукашэнка прызнаў, што сусьветны фінансавы крызіс істотна адбіўся на беларускім экспарце. У інтэрвію агенцтву “Франс-Прэс” кіраўнік Беларусі зазначыў, што попыт на вырабленыя ў Беларусі тавары зьнізіўся на 30—40%. Паколькі Беларусь — экспартаарыентаваная краіна, бюджэт недаатрымлівае прыбыткі ад экспарту. Якія галіны беларускай эканомікі найбольш пацярпяць?

У апошнія гады асноўную частку валютных прыбыткаў у бюджэт Беларусі прыносіў экспарт нафтапрадуктаў і калійных угнаеньняў. Ня менш адчувальны ўнёсак давалі мэталюргічная галіна і прадукцыя машынабудаваньня — перадусім трактары і вялікагрузныя аўтамабілі. Аднак цяпер вытворцы ўсё больш вымушаныя арыентавацца на ўнутраны рынак, удзельнікі якога ня могуць пахваліцца асаблівай платаздольнасьцю.

Паводле эканамічнага аглядальніка тыднёвіка “Беларусы і рынак” Тацяны Манёнак, асноўнымі падаткаплатнікамі па выніках першага паўгодзьдзя 2008 году былі Наваполацкі і Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы, а таксама “Беларуськалій”, які прагрэсаваў асабліва. Рэнтабэльнасьць прадпрыемства за 7 месяцаў склала 234%, а гадавы прыбытак прагназаваўся ў памеры 3 мільярдаў даляраў — удвая больш, чым годам раней. Аднак ва ўмовах крызісу попыт на ўгнаеньні істотна зьнізіўся, а кошты пачалі падаць:

Тацяна Манёнак
“Істотна пагаршаецца становішча на калійным рынку, стратэгічным для Беларусі. Гэты рынак — я маю на ўвазе экспарт калійных угнаеньняў — прыносіў асноўны валютны прыбытак, але цяпер істотна зьменшаныя пастаўкі на зьнешнія рынкі. Попыт зьнізіўся, і “Беларуськалій” вымушаны прадаваць угнаеньні на ўнутраным рынку, не чакаючы нават праплаты. Улічваючы, што сытуацыя на сусьветных рынках цяпер больш складаная, зьнізіліся і попыт, і кошт на нафтапрадукты. Нафтапрадукты забясьпечвалі львіную долю валютных паступленьняў у беларускі бюджэт. Таму відавочна, што сусьветны фінансавы крызіс сытуацыю пагаршае з кожным днём, а ўсё гэта — зьніжэньне паступленьняў валюты. Наўпрост было заяўлена на нарадзе ў Віцебску, што прадпрыемствам патрэбная дапамога ў такой сытуацыі. Размовы йдуць пра адтэрміноўку падаткаў для прадпрыемстваў”.

Рэзка абваліліся сусьветныя цэны на прадукцыю мэталюргіі, якая патаньнела ў лістападзе больш як на 20% — пасьля зьніжэньня амаль на 10% у верасьні. Між тым на БМЗ плянавалася выпусьціць больш за 2 мільёны тон пракату чорных мэталаў, зь іх 1 мільён заплянаваныя для экспарту за мяжу і паўмільёна тон — у краіны СНД. Цяпер пляны даводзіцца карэктаваць. Апроч несуцяшальных тэндэнцый на міжнародных рынках, Беларускаму мэталюргічнага заводу даводзіцца змагацца з дэмпінгам украінскіх заводаў, чыя прадукцыя хоць і саступае якасьцю, але прываблівае коштамі.

Прыцішылася ў чаканьні яшчэ горшых часоў машынабудаўнічая галіна. Расейская група ГАЗ да 60% скараціла замовы беларускім пастаўшчыкам кампанэнтаў. Паводле зьвестак, БелАЗ пазбавіўся каля 70% замоваў на пастаўку буйнагабарытнай тэхнікі ў Расею. Аналягічная сытуацыя на менскіх трактарным і аўтазаводзе. Асноўныя спажыўцы беларускай прадукцыі ў Расеі пазбаўленыя магчымасьці браць банкаўскія крэдыты і набываць нятанную прадукцыю ў лізінг. Кіраўнік Агенцтва дзелавых сувязяў Валянцін Лопан прагназуе, што сытуацыя са збытам будзе толькі пагаршацца:

“Скарачэньне збыту чакаецца, бо шмат якія спажыўцы (і гэта разумна было рабіць) куплялі тэхніку ў крэдыт ці ў лізінг. Гледзячы ў каго якія магчымасьці. І тое, і другое зараз ускладнілася — і доступ да крэдытаў, і лізінгавыя кампаніі таксама маюць праблемы з атрыманьнем крэдыту ў банках пад фінансаваньне продажаў. Таму такім чынам закране. Дапусьцім, у групе ГАЗ камэрцыйныя аўтамабілі цэлы тыдзень у кастрычніку стаялі. Натуральна, што гэта адаб’ецца на беларускіх пастаўшчыках. У нас жа ёсьць па Беларусі заводы, якія пастаўляюць на расейскія канвэеры дэталі. Гэта непазьбежна іх закране, але ў якім аб’ёме? Лягічна калі разважаць, можна зразумець: на нас абавязкова гэта адрэзануе, іншая справа — як глыбока мы гэта адчуем”.

Напярэдадні Аляксандар Лукашэнка ў размове з францускімі журналістамі прызнаўся, што Беларусь ужо страціла да 40% экспартнага рынку. Аднак ён паабяцаў, што дзяржава дапаможа прадпрыемствам, якія найбольш пацярпяць ад сусьветнага крызісу.

Леанід Злотнікаў
На думку эканаміста Леаніда Злотнікава, сакрэт “беларускага цуду”, пра які ўлады гаварылі на працягу мінулых гадоў, палягаў перадусім у актыўным паразытаваньні на Расеі. Падмуркам беларускай эканомікі былі пастаўкі расейскіх энэрганосьбітаў па коштах, ніжэйшых за сусьветныя. Згодна з падлікамі экспэрта, датацыйную падтрымку Расеі праз льготныя ўмовы пастаўкі нафты можна ацэньваць у 4—5 мільярдаў даляраў. Яшчэ 5—6 мільярдаў давалі датацыі ў выглядзе таннага прыроднага газу.


XS
SM
MD
LG