Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 100 чалавек загінула ад тэрактаў у Мумбаі


Гатэль "Тадж Махал" у Мумбаі, у якім тэратысты ўтрымлівалі закладнікаў
Гатэль "Тадж Махал" у Мумбаі, у якім тэратысты ўтрымлівалі закладнікаў

Беспрэцэдэнтныя тэракты ў банкаўскай сталіцы Індыі. Больш за сто загіблых, трыста параненых, дзясяткі закладнікаў.

Прэм’ер Індыі Манмахан Сінгх паабяцаў прыняць усе неабходныя захады супраць баявікоў, якія зрабілі сэрыю тэрарыстычных нападаў у Мумбаі. У тэлезвароце Сінгх заклікаў усіх грамадзян краіны да адзінства. У Мумбаі, дзе ў выніку тэрактаў 101 чалавек загінуў і болей за 300 параненыя, па стане на 17 гадзін менскага часу, баевікі працягвалі ўтрымліваць закладнікаў у адным з гатэляў. Паводле сьведкаў падзеяў, баевікі захоплівалі ў закладнікі пераважна амэрыканцаў і брытанцаў, а таксама прадстаўнікоў іншых замежных краін.

Сёньня з раніцы індыйскія сілы бясьпекі акружылі два фэшэнэбэльныя гатэлі ў цэнтры Мумбая, захопленыя ўзброенымі ваяўнікамі ў часе скаардынаваных нападаў у мінулую сераду. Тэрарысты ўтрымліваюць у сваіх руках дзесяткі закладнікаў. Атэль “Тадж Махал” да абеду быў вызвалены ад тэрарыстаў, у ім знайшлі каля 40 трупаў. Гатэль “Абэрой” яшчэ заставаўся ў руках тэрарыстаў.

Эвакуацыя супрацоўнікаў і гасьцей атэлю "Тадж Махал" у Мумбаі


Апрача гатэляў пад атакі патрапілі іншыя аб’екты у турыстычным і дзелавым кварталах горада. Адначасовыя напады на гатэлі, чыгуначны вакзал, цэнтральны шпіталь і іншыя аб’екты з выкарыстаньнем аўтаматаў і гранатамётаў былі сплянаванай акцыяй,-- перакананая мясцовая паліцыя.

Паліцэйскі на месцы выбуху ля аэрапорта ў Мумбаі


Паведамляецца, што ў выніку тэрактаў быў забіты 101 чалавек, сярод іх – 14 паліцэйскіх і 6 замежнікаў. Яшчэ каля 300 чалавек параненыя.

Адказнасьць за напады ўзяла на сябе малавядомая групоўка “Маджахеды Дэкану”.

У сьвеце рашуча асудзілі гэтыя тэракты. З адпаведнымі заявамі выступілі лідэры ЗША і Расеі.

Адзін з тэрарыстаў урываецца на чыгуначны вакзал у Мумбаі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG