Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь спадзяецца на крэдыт МВФ


Першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку РБ Павал Калаур сказаў сёньня журналістам, што Нацыянальны банк спадзяецца на атрыманьне крэдыту ад МВФ.


Спадар Калаур адзначыў:

“Дзесьці ў сярэдзіне сьнежня місія МВФ зноў вернецца ў Менск, каб працягнуць перамовы. Мы спадзяемся, што гэта будзе заключны этап, пасьля якога Рада дырэктараў МВФ прыме станоўчае для нас рашэньне”.

Адказваючы на пытаньне “Свабоды”, як прывязка беларускага рубля да кошыка валют можа паўплываць на ход перамоваў зь місіяй МВФ, першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку сказаў, што экспэрты МВФ ухвалілі такое рашэньне. І яно дапаможа нам пры далейшых перамовах з МВФ.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG