Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадоцкая суполка ТБМ падарыла школьнікам кнігі Караткевіча


Да ўгодкаў пісьменьніка, якому сёньня магло б споўніцца 78 гадоў, актывісты з райцэнтру Гарадок вырашылі зрабіць падарункі тым, хто мае посьпеху ў вывучэньні роднай мовы і літаратуры.


Кнігі “Дзікае паляваньне караля Стаха”, “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” ды іншыя творы Караткевіча сябры ТБМ набылі за ўласныя грошы ды перадалі ў сярэднія школы № 1 і № 2, а таксама ў мясцовы прафэсыйна-тэхнічны коледж. Яны папрасілі, каб гэтыя выданьні ўручылі пераможцам алімпіядаў па беларускай мове і літаратуры і тым, хто робіць першыя творчыя крокі – спрабуе пісаць на роднай мове.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG